ГОЛУБ НАТАЛЬЯ ГРИГОРЬЕВНА
Депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь, член постоянной комиссии по бюджету и финансам
"ГЛАВНОЕ - ЗАБОТА О ЧЕЛОВЕКЕ!"

Голуб Н.Г.
Главная Новости

Новости

 Што зменіцца ў асноўных законапраектах?

Аб гэтым паведаміла дэпутат парламента Наталля Голуб


02 11/2022

 

На грамадскае абмеркаванне вынесены два асноўныя законапраекты: Выбарчы кодэкс і праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб Усебеларускім народным сходзе». Аб тым, што канкрэтна зменіцца ў іх, дэталёва інфармавала 28 кастрычніка падчас сустрэчы з калектывамі філіялаў і праўлення Івацэвіцкага райспажыўтаварыства дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Івацэвіцкай выбарчай акрузе № 11 Наталля Голуб.

 

 








































Наталля Грыгор’еўна адзначыла, што згодна з праектам Закона Усебеларускі народны сход (УНС) з’яўляецца вышэйшым прадстаўнічым органам народаўладдзя Рэспублікі Беларусь, які вызначае стратэгічныя кірункі развіцця грамадства і дзяржавы, каб забяспечыць непахіснасць канстытуцыйнага строю, пераемнасць пакаленняў і грамадзянскую згоду. Мэта фарміравання УНС у тым, што пашыраюцца магчымасці кожнага грамадзяніна рэальна ўдзельнічаць у прыняцці важных дзяржаўных рашэнняў. Ва УНС будзе ўваходзіць 1 200 дэлегатаў. Хто можа стаць дэлегатам, колькі прадстаўнікоў заканадаўчай і выканаўчай улады будзе ўваходзіць у яго, якія катэгорыі людзей і колькі прадстаўнікоў ад грамадскіх арганізацый зоймуць месцы дэлегатаў, – пра гэта ўсё падрабязна расказала дэпутат парламента. Што зменіцца найперш у Выбарчым кодэксе? «Па-першае, сам падыход да выбарчай кампаніі, – тлумачыла Наталля Грыгор’еўна. – Раней у нас выбары ў мясцовыя Саветы асобна праводзіліся, потым праз пэўны прамежак часу праводзіліся парламенцкія выбары, затым выбары Прэзідэнта. Цяпер у нас будзе адзіны дзень галасавання, у які мы будзем выбіраць дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутатаў усіх мясцовых Саветаў, пачынаючы ад пасялковых і сельскіх, заканчваючы абласнымі і Мінскім гарадскім Саветам дэпутатаў. Пасля гэтага мы выберам членаў Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, вылучым і выберам дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу ад дэпутацкага корпуса і структур грамадзянскай супольнасці. Колькасць бюлетэняў будзе ў кожным рэгіёне розная. Таму што, дапусцім, у Мінску будзе выбірацца Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў і дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Значыць, адпаведна, будзе два бюлетэні. Калі гэта сельская мясцовасць, дапусцім, Брэсцкая вобласць, – максімальна будзе чатыры бюлетэні: адзін – выбары дэпутатаў сельскага Савета, другі – выбары дэпутатаў раённага Савета, трэці – выбары дэпутатаў Брэсцкага абласнога Савета, чацвёрты – выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў.






































 



Выступоўца тлумачыла, як просты чалавек можа стаць дэлегатам Усебеларускага народнага сходу, якім шляхам яму можна скарыстацца для гэтага: або спрабуеце выбрацца ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, або членам Савета Рэспублікі, або выбіраецеся дэпутатам мясцовага Савета і там ініцыіруеце сваё абранне дэлегатам Усебеларускага народнага сходу, або вы пачынаеце з элементарнага – працуеце ў якой-небудзь грамадскай арганізацыі і вас вылучаюць. Наталля Грыгор’еўна падкрэсліла, што грамадскае абмеркаванне законапраектаў будзе доўжыцца да 2 лістапада ўключна. Прапановы па змесце гэтых законапраектаў можна накіраваць ёй ці ўнесці ў спецыяльнай тэме непасрэдна на Прававым форуме Pravo.by. Затым арганізатары грамадскага абмеркавання іх абагульняць і выкарыстаюць пры далейшай дапрацоўцы законапраектаў. Гэта значыць, што Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па выніках заўваг і прапаноў, якія паступілі ад людзей, будзе дапрацоўваць праект Закона аб УНС, а Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававых даследаванняў разам з Цэнтрвыбаркамам прапановы, якія паступяць, будуць ўлічваць у змяненнях Выбарчага кодэкса, удакладніла Наталля Голуб. 






































Фото и материал подготовила Валянціна Бобрык. (Ивацевичский весник)

Все новости
801645 9 15 06 (г. Ивацевичи)

Помощники депутата

Ковальчук Михаил Нестерович
г. Ивацевичи, ул. Ленина, 44 каб.120 
(8-01645) 9-15-06 

Сергеев Владимир Валерьевич
г. Берёза
(+ 37529) 726-10-91